Міністр абароны Беларусі: новая вайсковая дактрына – адказ на каляровыя рэвалюцыі


Фота: sputnik.by

Сітуацыя ў свеце за 14 гадоў дзеяння папярэдняй вайсковай дактрыны Беларусі, на думку экспертаў, істотна змянілася. Распрацоўнікі дакументу паспрабавалі адказаць на новыя выклікі.

Абнаўленне вайсковай дактрыны Беларусі – рэакцыя дзяржавы на сітуацыю ў свеце і каляровыя рэвалюцыі, заявіў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, прэзентуючы ў парламенце ў першым чытанні законапраект «Аб зацвярджэнні вайсковай дактрыны Рэспублікі Беларусь».

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў першы дзень вясновай сесіі пачала разглядаць вайсковую дактрыну, папярэдняя дактрына была прынятая 14 гадоў таму.

Новая дактрына захавала абарончы характар, а ўжыванне вайсковай сілы разглядаецца толькі як выключная мера. У прыватнасці, прадугледжваецца забарона на ўдзел арміі ў аперацыях за мяжою. Раней паведамлялася, што ў дактрыне вызначаныя кірункі развіцця абароннага сектару эканомікі Беларусі, у прыватнасці – удасканаленне ўласнае «абаронкі» і стварэнне беларускіх узораў тэхнікі ды ўзбраення.

4 красавіка ў беларускім парламенце выступіць старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Кіраўнік КДБ прэзентуе дапаўненні і змяненні ў некаторыя законы Беларусі. Іх мяркуюць прыняць у першым і другім чытанні.

ЮВ, belsat.eu, паводле sputnik.by

Стужка навінаў