Адзіны нацыянальны турыстычны брэнд пачнуць распрацоўваць у 2017 годзе, заявіў намеснік дырэктара Дэпартаменту па турызме Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч.
«Я не хачу выдаваць сакрэт, каб праца ўдалася. Не пераходзячы на канкрэтны прыклад, я нагадаю, што ў свой час вялася праца па брэндаванню Менску і іншых гарадоў, але іх вынік апынуўся няўдалым. Цяпер ёсць ідэя. Але пакуль мы не адпрацуем з замежнікамі, не правядзём інтэрвʼю па ўспрыманні брэнду, як гэта спрацуе, я не хачу загадваць», – кажа Віталь Грыцэвіч у размове з dt.by.
Сёлета Міністэрства спорту і турызму паставіла задачу аб развіцці ўнутранага турызму.