Міністэрства сельскай гаспадаркі: тэма «беларускіх крэветак» разадзьмутая на роўным месцы


Начальнік галоўнага ўпраўлення вонкаваэканамічнай дзейнасці міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў распавёў, што доля беларускага экспарту ў Расею скарачаецца.

«За восем месяцаў бягучага года аб’ём экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі ў Расею знізіўся на 4% да ўзроўню 2016 года. У мінулым годзе таксама было адзначана скарачэнне на 2% у параўнанні з 2015 годам», – адзначыў Багданаў.

Цытата з прэс-канферэнцыі Лукашэнкі ў 2016 годзе

Багданаў зняпраўдзіў абвінавачванні ў рээкспарце санкцыйных прадуктаў харчавання ў Расею.

«Тэма «беларускіх крэветак» разадзьмутая на роўным месцы. Мы і да санкцый пастаўлялі рыбу, гародніну і грыбы як у Расею, так і ў іншыя краіны СНД. Цяпер у нашай краіне сертыфікавана 11 прадпрыемстваў для паставак сельгаспрадукцыі, у тым ліку крэветак, рыбы і морапрадуктаў, у краіны Еўразвязу. У Беларусь жа крэветкі завозяцца з шэрагу дзяржаў, чые тавары адпавядаюць ветэрынарным нормам. Атрымаўшы сыравіну, яе перапрацоўваюць, і пасля гэтага выходзіць новы прадукт. Яму мяняюць мытны код, і потым можна вывозіць крэветкі куды заўгодна. Гэта зменены прадукт з дабаўленай коштам, абсалютна нармальная практыка для любога бізнесу, і мы не лічым гэта парушэннем», – заявіў чыноўнік у інтэрв’ю ТАСС.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў