Міністэрства працы: Колькасць беспрацоўных у Беларусі зніжаецца ўжо трэці месяц


Колькасць беспрацоўных за год знізілася на 3,7%. На ўліку па беспрацоўі на 1 жніўня сёлета было 44,9 тыс. чалавек.

Зніжэнне колькасці беспрацоўных назіраецца ў рэспубліцы ўжо трэці месяц запар (на 1 траўня на ўліку было 53,8 тыс. беспрацоўных).

У іншых рэгіёнах паказнік захаваўся на ранейшым узроўні: у Берасцейскай, Віцебскай, Гарадзенскай вобласцях – 1,2%, у Магілёўскай – 1,1%, у Менску – 0,7%.

Афіцыйная статыстыка цвердзіць, што працы ў нашай краіне не мае ўсяго адзін адсотак насельніцтва. У рэальнасці – толькі на Магілёўшчыне і толькі за год колькасць непрацаўладкаваных вырасла ажно ўдвая.

Такая розніца ў падліках вынікае з таго, што афіцыйныя ўлады лічаць толькі зарэгістраваных беспрацоўных, але не ўлічваюць гэтак званае «схаванае беспрацоўе». У гэтую катэгорыю трапляюць людзі, якіч працуюць няпоўны працоўны дзень або не зарэгістраваныя ў цэнтрах занятасці.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары