Міністэрства культуры Беларусі верне слова «Сталінград» на гістарычныя помнікі


Міністэрства культуры Беларусі не супраць змяніць назву Валгаграду на Сталінград, паведаміў журналістам начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ігар Чарняўскі, піша sputnik.by.

Чыноўнік падкрэсліў, што гэта можа адбыцца толькі пасля прыняцця адпаведнага рашэння ў Расеі.

«Калі Расейская Федэрацыя прыме рашэнні, то і Рэспубліка Беларусь будзе карэктаваць дадзеныя, якія адлюстроўваюць рэаліі сённяшняга часу», – заявіў Чарняўскі.

Прадстаўнік Міністэрства культуры паведаміў, што ведамства ўжо двойчы рыхтавала адказы на запыты грамадзянаў па змене надпісаў на мемарыяльнай пліце каля абеліску Перамогі ў Менску. «Сёння паводле дакументаў у нас ёсць горад-герой Валгаград. І гэта не таму, што камусьці так хочацца ці не хочацца», – сказаў Чарняўскі.

У лютым 2015 г. Дзярждума Расеі адхіліла ўнесены КПРФ праект пастановы, згодна з якой Валгаград планавалі перайменаваць у Сталінград. Тады таксама прапаноўвалася назваць адну з плошчаў Масквы ў гонар Іосіфа Сталіна.

ЮВ, belsat.eu, паводле sputnik.by

Глядзі таксама
Каментары