Міністэрства фінансаў ЗША абвінаваціла Пуціна ў карупцыі


На думку намеснік кіраўніка Мінфіна ЗША па пытаннях барацьбы з тэрарызмам і фінансавай выведкі Адам Шубін, даходы Пуціна (якія ён ацаніў прыкладна ў 110 тысяч долараў у год))на дзяржслужбе не адлюстроўваюць сапраўдных памераў яго маёмасці. Паводле Шубіна, расейскі прэзідэнт добра навучыўся «хаваць сваю сапраўдную маёмасць».

Пра гэта ён распавёў у інтэрвʼю «Бі-бі-сі».

«Мы бачылі, як ён узбагачае сваіх сяброў, сваіх блізкіх саюзнікаў, і маргіналізуе тых, хто не адносіцца да яго сяброў і не займае дзяржаўныя пасады. Будзь гэта энергетычнае багацце Расеі, альбо іншыя дзяржаўныя кантракты, ён дае гэта тым, хто, на ягоную думку, будзе служыць яму, і выключае тых, у кім сумняецца. Для мяне, гэта карупцыя».

Урад ЗША ўвёў санкцыі супраць акружэння кіраўніка расейскай дзяржавы, але ўпершыню ў карумпаванасці абвінавачваецца сам Пуцін. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў адмовіўся каментаваць словы Жубіна для «Бі-бі-сі», назваўшы заяву «чыстым выдумкай».

Еўразвяз, ЗША і шэраг іншых заходніх краінаў увялі санкцыі супраць Расеі пасля анексіі Крыму вясной 2014 года. У адказ Масква ў жніўні 2014 увяла эмбарга на імпарт шэрагу прадуктаў з краінаў, якія далучыліся да антырасейскіх санкцыяў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў