Міністэрства аховы здароўя хоча забараніць беларусам паліць на балконах


Міністэрства аховы здароўя прапануе ўключыць балконы і лоджыі ў спіс грамадскіх месцаў, дзе забаронена курэнне. 

Адзначаецца, што з улікам шматлікіх прапаноў грамадзянаў, якія тычыліся забароны курэння на балконах і лоджыях кватэр жылых дамоў, а таксама на прылеглай да жылых дамоў тэрыторыі, міністэрства ініцыявала ўнясенне адпаведных дапаўненняў у праект дэкрэту.

Пра гэта гаворыцца ў адказе міністэрства на калектыўны зварот, які паступіў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі і ў Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БелТА.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў