Міністарка працы і сацыяльнай абароны: сярэдні заробак у бюджэтнай сферы ў 2018 годзе складзе не менш за 700 рублёў


Ірына Касцевіч паведаміла, што заробак у бюджэтнай сферы павысяць у 88 % працоўных, а гэта каля 750 тысяч чалавек: у сферы культуры – бібліятэкараў, экскурсаводаў, кіраўнікоў гурткоў, у сацыяльнай сферы – нянь і сядзелак, сацыяльных работнікаў, у адукацыі ў рамках адпаведных разрадаў – памочнікаў выхавальнікаў, выхавальнікаў. Пра гэта яна распавяла ў праграме «Контуры».

У сярэднім заробак з 1 снежня павысілі на 7 % – каля 30 рублёў.

Касцевіч таксама назвала ўзровень заробкаў у бюджэтнай сферы ў 2018 годзе пры кансерватыўным і аптымістычным прагнозах.

«На 2018 год таксама прадугледжаны рост заробку ў бюджэтнай сферы. Плануецца выйсці ў сярэднім пры кансерватыўным сцэнары на 700 рублёў. Калі, вядома, эканоміка забяспечыць адпаведны рост, то, я думаю, 760 рублёў у сярэднім у бюджэтнай сферы мы зможам забяспечыць», – сказала міністарка.

 

ДР belsat.eu

Стужка навінаў