Мінінфармацыі вынесла папярэджанне «Нашай Ніве» за расклад акцыяў недармаедаў


Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне сайту nn.by за «парушэнне патрабаванняў артыкула 38 закона «Аб сродках масавай інфармацыі».

Ліст падпісаны міністрам Ліліяй Ананіч, які атрымала «Наша Ніва», датаваны 14 сакавіка. У той жа дзень папярэджанне атрымаў партал tut.by. Фармулёўка такая ж – распаўсюд інфармацыі, «здольнай нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі», піша nn.by.

У лісце з Міністэрства інфармацыі прыводзяцца восем выказванняў у каментарах да артыкулаў на сайце nn.by.

Яны ўтрымлівалі наступны змест:

  • Рэзкія выказванні на адрас уладаў
  • Расклад меркаваных несанкцыянаваных акцый недармаедаў у рэгіёнах
  • Рэзкія выказванні на адрас выканаўцаў затрыманняў, у прыватнасці, затрымання Змітра Дашкевіча
  • Рэзкая крытыка ўстаноўленага помніка гарадавому ў цэнтры Менску і падтрымка перформансу левых актывістаў супраць помніка гарадавому ў цэнтры Менску

Нагадаем, што партал tut.by атрымаў папярэджанне ад Мінінфарм за матэрыял «Бацькі напісалі спачатку, што я фашыст. Як беларусы выюць ва Украіне». У артыкуле распавядалася пра беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць супраць ДНР/ЛНР ды пра тое, чаму яны адправіліся ваяваць у іншую краіну.

Пасля вынясення папярэджання матэрыял быў выдалены з сайту.

Два і болей папярэджанні ад Міністэрства цягам года могуць прывесці да закрыцця выдання.

Цягам апошніх двух тыдняў было затрымана ў два разы больш журналістаў, чымся за ўвесь мінулы год. Ціск на журналістаў бʼе рэкорды.

Самыя рэзанансныя затрыманні адбыліся ў мінулую суботу, калі на журналістаў «Белсату» сілавікі зладзілі сапраўднае паляванне па ўсёй краіне.

ЮВ, belsat.eu, паводле nn.bybaj.bytut.by

Глядзі таксама
Каментары