Мінінфарм ацэніць артыкул Regnum пра «антырасейскі нацыяналізм у Беларусі»


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

Журналіст Тарас Круцкіх атрымаў адказ на зварот наконт «абразы беларускай дзяржавы» пракрамлёўскім рэсурсам.

Абурэнне беларускага журналіста Тараса Круцкіх выклікаў артыкул Regnum, у якім эксперт сцвярджае, што сучасная Беларусь паводле культурных адметнасцяў – БССР, які пачынае трашчаць па швах. Таксама намеснік замдырэктара Цэнтру ўкраіністыкі і беларусістыкі МДУ ім Ламаносава Багдан Безпалька кажа, што Беларусі, бальшавікі фактычна стваралі гісторыю, інтэлігенцыю і мастацтва. На яго думку, афіцыйная нацыяналістычная ідэалогія Беларусі пачынае выцясняць рускіх пісьменнікаў і паэтаў, замяняючы іх «Янкай Купалай, Тарасам Шаўчэнка і іншымі».

«І атрымоўваецца, што Дастаеўскі, сам беларус па паходжанні, ужо чужы пісьменнік, а Янка Купала – свой», – здзіўляецца Багдан Безпалька.

Абураны Тарас накіраваў ліст у Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце (ААЦ) з просьбай правесці праверку. Журналіст палічыў, што артыкул абражае кіраўніка беларускай дзяржавы, дыскрэдытуе міжнацыянальную варожасць паміж беларускім і расейскім народамі.

ААЦ адказаў, што… зварот перанакіроўваецца ў Міністэрства інфармацыі. Ужо ў Мінінфарме паведамілі, што артыкул аналізуецца.

Стужка навінаў