Мінінфарм абмежаваў доступ да расейскага нацыяналістычнага сайту «Спутник и погром»


Загадам Міністэрства інфармацыі абмежаваны доступ да інфармацыйнага рэсурсу «Спутник и погром».

Падставай для гэтага стала рашэнне суда Цэнтральнага раёну г.Менску аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай на інфармацыйным рэсурсе «sputnikipogrom.com». Пра абмежаванне доступу паведамляецца на старонцы міністэрства.

Рашэнне суда прымалася з улікам экспертнага заключэння Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкметаў праявы экстрэмізму.

У шэрагу матэрыялаў, апублікаваных на рэсурсе, змяшчаюцца прыкметы праявы экстрэмізму ў частцы інфармацыі, накіраванай на распальванне нацыянальнай варожасці або розні, прапаганды перавагі альбо няпоўнавартаснасці, на падставе іх нацыянальнай або моўнай прыналежнасці, а таксама гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь.

«Sputnik & Pogrom» пазіцыянуецца як інфармацыйны рэсурс расейскіх нацыяналістаў. Гэты інтэрнэт-праект падтрымлівае сепаратысцкія ўтварэнні ДНР і ЛНР.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў