Мінімальны заробак у Беларусі павысяць да $ 135

video

Пастанова Савету міністраў з новага года павышае памер мінімальнага заробку.

З 1 студзеня ён складзе 265 рублёў (каля $ 135). Для параўнання: у леташнім лістападзе сярэдні заробак у краіне быў 239,42 рубля

З пачатку года мінімальны заробак у Беларусі вырас на 9,42 рубля.

Учора Belsat.eu пісаў пра сярэдні заробак на Магілёўшчыне: у лістападзе ён склаў 614,6 рублёў (каля 315 $). Раней Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў давесці сярэдні заробак па краіне ў наступным годзе да паўтысячы долараў.

Учора ж кіраўнік краіны запатрабаваў ад ураду «актыўна залучаць» замежныя крэдыты. Больш – у відэаматэрыяле «Абʼектыву»:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары