Мінімальны стаж для атрымання пенсіяў павялічаць да 20 гадоў


Працоўную пенсію па ўзросце з 1 студзеня 2016 года будуць мець тыя, хто адпрацаваў не менш за 15,5 гадоў. Пазней мінімальны для працоўнай пенсіі стаж павялічаць да 20 гадоў.

Права на працоўную пенсію па ўзросце з пачатку 2016 года будзе толькі для тых, хто мае стаж працы не менш 15,5 гадоў ды выплачваў увесь гэты час страхавыя ўзносы ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Пра гэта гаворыцца ва ўказе кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі № 534 ад 31 снежня, які апублікаваны 1-га студзеня 2016 года.

Глядзіце яшчэ>>> Навагодні падарунак: улады падвысяць пенсійны ўзрост

З 1 студзеня 2017 года абавязковы для пенсіі стаж працы штогод будуць павялічваць на 6 месяцаў, пакуль памер стажу не складзе 20 гадоў.

«Уласна кажучы, ідзе павольная, але ўпэўненая адмова дзяржавы ад выканання сваіх абавязкаў. Грошы яна з вас збярэ. А вось назад аддаць у выглядзе пенсіяў – навошта яны вам. Вы ж жывяце ў самай светлай і мірнай краіне. Плаціце падаткі і не задавай лішніх пытанняў. Гэта значыць неабходны працоўны стаж за наступныя 9 гадоў давядуць да 20 гадоў. Дзеля чаго? Правільна, каб колькасць людзей, якія могуць разлічваць на пенсію змяншалася. А хто ў нас будзе на пенсіі тады? Правільна – чыноўнікі, якія абслугоўваюцца ў лечкамісіі. Яны дажывуць», – адзначае ў сваім блогу эканамічны аглядальнік Дзмітрый Івановіч.

Глядзіце яшчэ>>> Ці дажывуць беларусы да пенсіі?

Мінімальны працоўны стаж у 2013 годзе паднялі з 5 да 10 гадоў, а бліжэй да канца 2014 года – з 10 да 15 гадоў.

МЯ, паводле telegraf.by

Стужка навінаў