«Міні-смерч» на Гомельшчыне


Беларусы ўжо амаль прызвычаіліся да анамальных з’яваў: анамальная спёка, залевы. Сёлетняя спёка спарадзіла абмяленне рэк, засуху, падзенне ўзроўню грунтовых водаў. Сям’я Павукоў з пасёлка Акцябрскі зняла на відэа нетыповую для нашых шыротаў з’яву, звязаную менавіта са спёкай – пясчаны віхур.

Пясчаны віхур – атмасферная з’ява – віхравы рух паветра, які ўзнікае ля паверхні зямлі ўдзень у малавоблачнае, спякотнае надвор’е пры моцным прагрэве зямлі сонечнымі промнямі. Віхур мае вертыкальную вось кручэння, вышыня віхуры складае 10-15 метраў. Віхур падымае з паверхні зямлі пыл, пясок, каменьчыкі і пераносіць іх іншым разам на значную адлегласць (некалькі соцень метраў).

Чытайце таксама >>> Рэкі змялелі, як ніколі, а Беларусь рызыкуе застацца без бульбы

ЛШ, belsat.eu

Стужка навінаў