Мінгандлю знізіў цэны на грамадскія лазні: не даражэй за 65 тыс. рублёў


Некаторыя лазні знізілі цэны на 40 %, пасля таго як у фармаванне коштаў умяшалася Міністэрства гандлю.

«Напрыклад, у Лельчыцах кошт наведвання грамадскай лазні зніжаны са 103,6 тыс. рублёў да 75 тыс. рублёў», – адзначаецца на старонцы Мінгандлю.

Там жа паведамляецца, што з пачатку года ў вобласцях Беларусі тарыф на наведванне лазні вырас амаль удвая, а за гэты ж перыяд у Гомельскай вобласці цэны квіткоў у лазню выраслі ў 2,5 – 3,5 разы.

У сувязі з гэтымі Міністэрства гандлю ўвяло абмежаванне: тарыф на наведванне грамадскай лазні не павінен перавышаць 65 тыс. рублёў. Адпаведныя рэкамендацыі накіраваныя ў аблвыканкамы ды ў Менгарвыканкам.

Прапануем вашай увазе рэпартаж «Белсату» пра тое, як лазні ў Беларусі ледзь не сталі раскошаю:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў