Мінгандлю спрабуе ўгаворамі спыніць рост цэнаў


Міністэрства гандлю заклікае вытворцаў і гандляроў ставіць «узважаныя» цэны на сацыяльна значныя тавары.

Адпаведную заяву падчас размовы з журналістамі кіраўнік упраўлення эканомікі, фінансаў і цэнаў Мінгандлю Павел Філіпаў.

«З улікам адмены адміністратыўнага рэгулявання цэнаў на сацыяльна значныя тавары мы хацелі б папрасіць гандлёвыя арганізацыі і вытворцаў узважана падыходзіць да цэнавай палітыкі з улікам рэальнай эканамічнай сітуацыі. Тавары павінны быць такой цаны, каб спажывец мог іх набыць», – адзначыў Філіпаў.

Рэгуляванне цэнаў на сацыяльна значныя тавары адмененая з 15 студзеня згодна з пастановай Савету Міністраў. Пры гэтым Мінгандлю ўсё ж можа пры значным росце цэнаў на такія прадукты ўводзіць абмежаванні, але толькі на 90 %.

«Рынак харчовых тавараў насычаны, прадстаўленая прадукцыя рознага цэнавага дыяпазону. Гэта дазволіла аслабіць адміністратыўнае рэгуляванне. Рашэнне прынятае ў тым ліку ў межах рэкамендацый міжнародных арганізацыяў пасля перамоўва, якія праходзілі на ўзроўні ўраду і іншых дзяржорганаў», – патлумачыў Павел Філіпаў.

Мінгандлю пакідае абмяжоўваць цэны (да 90 дзён) на:

– Хлеб жытні і жытнёва-пшанічны

– Мяса (ялавічына, свініна, мяса курэй і куранят-бройлераў)

– Яйка курынае свежае

– Малако каровіна пастэрызаванае і кефір з каровінага малака, смятана, тварог

– Дзіцячае харчаванне

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў