Мінгандлю хоча забараніць спам


Ведамства збіраецца бараніць беларусаў ад надакучлівых улётак у паштовых скрынях.

«Мы пытанне ўжо прапрацавалі, нормы ў нас гатовы… Мы за забарону гэтай рэкламы. Спажывец павінен выбіраць, хоча ён гэты спам атрымліваць ці не. Аналагічныя забароны ў нас былі ўведзены ў рэкламе сотавых аператараў. Калі я не хачу па сотавым тэлефоне атрымліваць рэкламу, я падпісваюся: я не хачу! І ніхто не мае права мне навязваць, выбірае сам спажывец», – распавяла журналістам АНТ намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч.

Калі пачне дзейнічаць забарона і якім чынам Мінгандлю будзе змагацца з папяровым спамам не паведамляецца.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары