Мінфін: Транспартны падатак увялі, але выдаткі на мясцовыя дарогі знізіліся амаль удвая


Нягледзячы на ўвядзенне «транспартнага падатку», выдаткі на развіццё і рамонт мясцовых дарог знізіліся.

Пра гэта 21 верасня на так званым нулявым чытанні праекту закону аб рэспубліканскім бюджэце і паправак у Падатковы кодэкс распавёў міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын.

Міністр адзначыў, што на мясцовыя дарогі з бюджэту ў наступным годзе плануецца накіраваць 219,6 млн рублёў. 124,8 млн рублёў з названай сумы – субвенцыя (датацыя, якую належыць вярнуць у выпадку нямэтавага выкарыстання ці выкарыстання не ва ўсталяваныя тэрміны) за кошт «транспартнага падатку».

«Але вылучэнне гэтых сродкаў не прывяло да росту сродкаў, якія ўкладваюцца ў развіццё і рамонт мясцовых дарогаў», – заўважыў Амарын.

Глядзіце таксама >>> Эксперт: Аддаў бы транспартавы падатак у кампетэнцыю мясцовых уладаў

Паводле яго, у 2016 годзе ў параўнанні з 2013 годам, калі яшчэ не было «транспартнага падатку», выдаткі на мясцовыя дарогі знізіліся на 16 % у намінальным і на 45 % у рэальным выражэнні.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў