Мінэнергетыкі Расеі: Доўг Беларусі за газ складае $ 270-300 млн


Расейскі бок агучыў, колькі чакае ад Беларусі за газ.

У эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» міністр энергетыкі Расеі Аляксандр Новак пракаментаваў перамовы з Беларуссю наконт цэнаў на газ. Паводле яго, запазычанасць Беларусі складае $ 270-300 млн.

Чытайце таксама >>> Класкоўкі: Беларускі рэжым будзе круціцца як вуж на патэльні

На пытанне ж, ці замерзне сёлета Беларусь, Новак адказаў наступным чынам:

«Не, у нас няма такой мэты і задачы. Беларусь працягвае набываць газ. Ёсць тут толькі некаторыя рознагалоссі з беларускімі партнёрамі ў трактоўцы тых пагадненняў, якія былі падпісаныя яшчэ ў 2007 годзе, у 2009-м годзе адносна цэнаўтварэння».

Беларусь і Расея не могуць дамовіцца наконт цаны на газ. Беларусь хоча яго набываць па цане 73 $ за тысячу кубаметраў. Актуальная цана расейскага газу для нашай краіны – 132 $.

НМ, belsat.eu, паводле echo.msk.ru

Стужка навінаў