Мінадукацыі вызначылася з арганізацыяй навучальнага году


Ілюстрацыйнае фота Viktor Drachev/TASS/Forum

Міністэрства адукацыі вызначылася з арганізацыяй сёлетняга адукацыйнага працэсу. Адпаведная інфармацыя размешчана і на сайце ведамства.

  • Першая чвэрць – з 1 верасня па 27 кастрычніка

  • Другая – з 8 лістапада па 22 снежня

  • Трэцяя – з 8 студзеня па 23 сакавіка

  • Чацвёртая – з 1 красавіка па 31 траўня

На працягу навучальнага года канікулы будуць у наступныя тэрміны:

  • Асеннія – 10 дзён – з 29 кастрычніка па 7 лістапада ўключна

  • Зімовыя – 15 дзён – з 24 снежня па 7 студзеня ўключна

  • Вясеннія – 6 дзён – з 25 сакавіка па 30 сакавіка ўключна

Летнія каннікулы працягнуцца 92 дні з 1 чэрвеня 2019 г. па 31 жніўня 2019 г. Для вучняў, якія закончылі 9 класаў канікулы будуць карацейшыя, што звязана са здачай экзаменаў – 80 дзён з 13 чэрвеня 2019 г. па 31 жніўня 2019 г. уключна.

Для вучняў 1-2 класаў ў трэцяй чвэрці будуць і дадатковыя зімовыя канікулы з 11 па 17 лютага 2019 г. працягласцю 7 дзён.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары