Бацькоўскія камітэты больш не будуць збіраць грошы на патрэбы школаў. Ад студзеня 2017 году ў Беларусі пачнуць усюды дзейнічаць апякунскія саветы.
Да кампетэнцыі бацькоўскага камітэту не могуць быць аднесены пытанні, якія тычацца прыцягнення сродкаў для забеспячэння дзейнасці ўстановы адукацыі.
Цяпер усе сродкі на патрэбы школаў і дзіцячых садоў будуць збіраць апякунскія саветы, патлумачылі tut.by у Міністэрстве адукацыі. Паводле пастановы Мінадукацыі ад 28 снежня 2016 г. № 127 усе грошы павінны трапляць у апякунскі савет праз разліковы рахунак школы або гімназіі. Грашовыя актывы збіраюцца з добраахвотных пералічэнняў асобаў.
«Насамрэч бацькоўскім камітэтам ніколі і не дазвалялася збіраць грошы з бацькоў, таму што занадта шмат пытанняў з-за гэтага ўзнікае», – дадалі ў міністэрстве адукацыі.
Апякунскі савет сваім рашэннем і па ўзгадненні з кіраўніком установы адукацыі і бацькоўскім камітэтам, калі ён ёсць, вылучае грошы з рахунку на мэты гэтай установы.
У пастанове №127 ад 28 снежня 2016 году акрэслена, як у навучальных установах будуць стварацца апякунскія саветы. Напачатку збіраецца ініцыятыўная група і прымае рашэнне аб стварэнні апякунскага савету. Пасля рашэнне ўзгадняецца з кіраўніком установы адукацыі. Паводле пастановы, што кіраўнік установы адукацыі мае права ўдзельнічаць у паседжаннях агульнага сходу апякунскага савету, а ў выпадку парушэння апякунскім саветам патрабаванняў заканадаўства спыніць яго дзейнасць.
Умовы дзейнасці апякунскіх саветаў установы адукацыі вызначаюць самастойна.
Міністэрствам адукацыі адрэдагаваны наступныя дакументы:
Змены пачынаюць дзейнічаць з 21 студзеня 2017 года.