Мінабароны РФ: сітуацыя ля заходняй мяжы Расеі «напружаная і мае тэндэнцыю да абвастрэння»


Ваенна-палітычнае становішча ля заходняй мяжы Расеі «застаецца напружаным і мае тэндэнцыю да абвастрэння», заявіў у пятніцу міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, у краінах Балтыі і Польшчы разгорнутыя чатыры шматнацыянальныя батальённыя тактычныя групы НАТА агульнай колькасцю да 5 тыс. вайскоўцаў.

Акрамя таго, у Польшчы і Германіі дыслакуюцца бранетанкавая брыгада і брыгада армейскай авіяцыі Сухапутных войскаў ЗША. Таксама ў краінах Усходняй Еўропы вядуцца работы па разгортванні элементаў сістэмы ПРА ЗША, нагадаў Шайгу.

«Растуць інтэнсіўнасць і маштабы мерапрыемстваў аператыўна-баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл краін – членаў блока паблізу нашых межаў. Толькі за апошнія тры месяцы на тэрыторыі Усходняй Еўропы і Балтыі прайшло больш за 30 вучэнняў », – дадаў Шайгу.

КА, belsat.eu

 

 

 

 

Стужка навінаў