Мінабароны РФ: «Ісламская дзяржава» кантралюе менш за 10 % тэрыторыі Сірыі


Расейскія вайскоўцы заявілі, што тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» кантралюе менш за дзясятую частку тэрыторыі Сірыі.

«З моманту ўступлення 2015/09/30 у барацьбу з ІДзІЛ расейскіх ваенна-касмічных сілаў сёння падкантрольная халіфату тэрыторыя скарацілася да менш за 10%», – заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ генерал-маёр Ігар Канашэнкаў.

Пацверджання гэтых лічбаў з іншых крыніц няма.

Цяпер працягваюцца баі за сталіцу «Ісламскай дзяржавы» горад Ракка. Атрады сірыйскай апазіцыі пры падтрымцы курдскіх сіл самаабароны, а таксама амерыканскай авіяцыі і артылерыі разгарнулі магутны наступ на Раку яшчэ напачатку чэрвеня, але ісламісты дагэтуль не выбіты з гораду.

ІІ, belsat.eu; паводле Інтэрфаксу

Стужка навінаў