Мінабароны Расеі адмаўляецца ад сваіх спецназаўцаў, што трапілі ў палон


Расейскія вайскоўцы адмаўляюцца ад сваіх жаўнераў. Расейскае Міністэрства абароны абвесціла, што захопленыя ў палон украінцамі спецназаўцы Аляксандраў і Ерафееў «не з’яляюцца ваенаслужачымі ўзброеных сілаў РФ».

Афіцыйны прадстаўнік расейскага ведамства генерал-маёр Ігар Канашэнкаў, тым не менш, патрабуе ад Генштабу Украіны неадкладна вызваліць двух расейцаў.

Глядзі таксама: допыт палоннага спецназаўца з Тальяці

Групу дыверсантаў 16 траўня каля гораду Шчасце затрымалі вайскоўцы 92-й брыгады і батальёну «Айдар». Расейскія жаўнеры спрабавалі захапіць стратэгічны мост каля Луганскай ЦЭС. Падчас бою загінуў адзін украінскі баец.

У выніку засады ў палон трапілі камандзір групы 3-й брыгады спецыяльнага прызначэння капітан Яўген Ерафееў, а таксама намеснік камандзіра групы сяржант Аляксандр Аляксандраў.

У самаабвешчанай ЛНР паведамляюць, што гэта не спецназаўцы, а добраахвотнікі «народнай міліцыі».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў