Мінабароны Літвы: Расейская база ў Беларусі будзе перашкаджаць нармалізацыі стасункаў паміж Менскам, НАТА і ЕЗ


Міністр абароны Літвы пракаментаваў жаданне Расеі размясціць на тэрыторыі нашай краіны вайсковую базу.

«Не падлягае сумневу, што з’яўленне новай расейскай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі небяспечнае  дадатковай напружанасцю ў нашым рэгіёне і негатыўным уплывам на літоўска-беларускія адносіны. Гэта таксама перашкодзіць імкненню Беларусі нармалізаваць адносіны з ЕЗ і НАТА», – прыводзіць словы Юозаса Алексаса interfax.by.

Алекас таксама завярнуў увагу на тое, што Менск пакуль не абнародаваў сваю пазіцыю па гэтым пытанні.

Чытайце таксама >>> Амерыканскія штурмавікі «прапішуцца» ў Эстоніі

На мінулым тыдні пасля сустрэчы ў Сочы з кіраўніком Беларусі Пуцін даручыў абароннаму ведамству РФ правесці перамовы па пытанню стварэння базы ВПС у Беларусі.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.by

Стужка навінаў