Мінабароны зняпраўджвае заяву Расеі пра перакідванне ў Беларусь танкавай арміі


Паводле айчыннага міністэрства, усе, хто меў узяць удзел у вучэннях, ужо знаходзяцца з Беларусі – дадатковыя сілы прыбываць не будуць.

Прэсавы сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў у размове з TUT.BY зняпраўдзіў заяву расейскага ведамства пра перакідванне падраздзяленняў 1-й танкавай арміі Заходняй вайсковай акругі на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў вучэннях «Захад».

«Усе падраздзяленні расейскай складу рэгіянальнай групоўкі войскаў, якія ўдзельнічаюць у вучэннях «Захад-2017«, ужо знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і прыступілі да выканання вучэбных задачаў у межах вучэнняў. Прыбыццё іншых падраздзяленняў з Расеі не прадугледжана», – паведаміў ён.

Міністэрства абароны Беларусі праводзіць кансультацыі з расейскім ведамствам з нагоды ягонай заявы.

ДД

Стужка навінаў