Мінабароны Беларусі раскрытыкавала ўкраінскіх авіядыспетчараў


Паводле вайскоўцаў, дзеянні дыспетчарскай службы «Украэраруху» ў дачыненні да самалёту «Белавіі» супярэчылі прынцыпам бяспекі палётаў.

«Дыспетчарская служба павінна прымаць меры, каб забяспечыць бяспеку палётаў. У дадзеным выпадку, зыходзячы з надзвычайнага характару сітуацыі, безумоўна, дадзеная каманда недапушчальная для экіпажа, які знаходзіцца ў такой сітуацыі», – заявіў начальнік упраўлення Узброеных сілаў па выкарыстанні паветранай прасторы Мінабароны Герман Аляксандраў.

«Міжнароднае заканадаўства патрабуе ад экіпажу выканання патрабаванняў дыспетчарскай службы, якая ажыццяўляе функцыі кіравання паветраным рухам у зоне адказнасці гэтай дзяржавы», – цытуе Аляксандрава «БелТА».

Вайсковец ахарактарызаваў дзеянні беларускіх пілотаў як прафесійныя і падкрэсліў, што яны дзейнічалі ў строгай адпаведнасці з нормамі міжнароднага права.

ДД

Стужка навінаў