Мільянер, міністр, рабочы – кім сталі касманаўты пасля распаду СССР?


Не прапусціце: сёння а 22:05 на «Белсаце» – фільм «Лётчыкі-касманаўты» пра лёсы касманаўтаў з сацыялістычных краінаў пасля падзення жалезнай заслоны.

Глядзець фільм можна таксама ў анлайн-трансляцыі на нашай старонцы.

Апошнія героі эпохі сацыялізму, лётчыкі-касманаўты, за адну ноч ператвараліся з сыноў пастухоў ды трактарыстаў ва ўлюбёнцаў мільёнаў. Вярнуўшыся з арбіты, яны атрымалі ўсе магчымыя пры сацыялізме прывілеі, але пасля ліквідацыі жалезнае заслоны гэтак жа раптоўна зніклі з публічнае прасторы. Усё, што дагэтуль звязвалася з сацыялістычным ладам, было пастаўлена пад сумнеў, у тым ліку і самі касмічныя дасягненні, і іхная роля заваёўнікаў неба.

Распачатая ў 1978 годзе праграма «Інтэркосмас» мела замацаваць сяброўства паміж «братэрскімі краінамі». Праз 30 гадоў пасля таго, як «чырвоныя спэйсмэны» пачалі здабываць космас, яны распавядаюць, як склаўся іхны лёс пасля падзення камунізму. Гэта яскравая галерэя партрэтаў: ад задаволенага сабою мільянера і ўплывовага міністра да проста працоўнага звычайнага прадпрыемства.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў