Міліцыянты знайшлі злодзея, які краў туі ў Віцебску


Для мясцовай міліцыі раскрыццё справы было прынцыповым – туі, на якія замахнуўся злачынец, саджалі падчас суботніка з удзелам кіраўніцтва гораду.

Для таго, каб усталяваць асобу падазраванага, супрацоўнікам міліцыі давялося апытаць некалькі сотняў мясцовых жыхароў. Мужчына 35 – 40 гадоў быў заўважаны падчас таго, як складаў туі ў пакет, сведкі запомнілі, што ён быў апрануты ў чорную кашулю і меў на галаве кепку. Злачынца скраў каля 50 раслінаў па Маскоўскім праспекце і вуліцы Чкалава ў Віцебску.

Праз нейкі час праваахоўнікі выйшлі на мужчыну 1978 года нараджэння, які раней ужо быў асуджаны за крадзяжы. У момант затрымання ён быў у тым жа адзенні, што апісвалі сведкі.

Жыхар Віцебску прызнаўся, што ў час правапарушэння быў п’яны. Таксама высветлілася, што мужчына меў напарніка. Яго таксама затрымалі, Паводле праваахоўнікаў, ён займаўся продажам скрадзеных туяў.

Віктар Старавойтаў, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары