Міліцыянты затрымалі актывістаў пасля заканчэння варты ў Курапатах


Момант затрымання. Фота Валянціны Яроменак

Пасля заканчэння варты ў Курапатах міліцыянты затрымалі Змітра Дашкевіча і Валерыя Жэбрака.

Пра затрыманні паведамляе ў сваім Twitter Эдуард Пальчыс. Паводле яго, Жэбрака затрымалі за «перавозку забароненых плакатаў». Валеры Жэбрак дапамог прывезці ў Курапаты плакат «Курапаты – дарога смерці».

Фота Эдуарда Пальчыса

Тым часам Змітра Дашкевіча вінавацяць у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Паводле гэтага артыкулу актывісту пагражае штраф або адміністратыўны арышт.

Затрыманых адвезлі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў