Міліцыянты прыйшлі з ператрусам да гарадзенскага актывіста Анатоля Мышкевіча


Анатоль Мышкевіч (справа). Архіўнае фота

Да кіраўніка грамадзянскай кампаніі «Горадня» Анатоля Мышкевіча прыйшлі з ператрусам супрацоўнікі Ленінскага РАУС Горадні.

Самога актывіста дома на момант ператрусу не было, таму з міліцыянтамі размаўляла ягоная маці. Падчас візіту праваахоўнікі спаслаліся на ч. 4 арт. 10.13 Працэсуальнага-выканаўчага кодэксу Беларусі (Агляд).

Міліцыянты забралі «для праверкі» планшэт Анатоля Мышкевіча.

Цікавасць сілавікоў актывіст тлумачыць акцыяй, якую ён правёў 16 верасня ў цэнтры Горадні. На Савецкай вуліцы ён раздаваў мінакам улёткі, у якіх распавядалася пра знікненне Анатоля Красоўскага і Віктара Ганчара (у той дзень акурат была 19-ая гадавіна знікнення).

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў