Міліцыянты не дазволілі Амрыеву напісаць хадайніцтва аб атрыманні прытулку


«Справа Амрыева» у праграме «Вот так»

Чэмпіёна свету па ММА Мурада Амрыева, затрыманага ў Добрушы, вывезлі з РАУС і павезлі ў невядомым кірунку.

Аўты спрабуюць пераследаваць журналісты ды адвакаты. Як распавёў выданню «Новая газета», адвакат Амрыева Пётр Заікін, ад РАУС выехалі дзве калоны па тры аўты, адна з якіх была «падманкай».

«Адна калона рухаецца да мяжы, мы яе абагналі. Другую калону мы не бачым, магчыма, яна пайшла далёка наперад», – дадаў ён.

Супрацоўнікі міліцыі не дазволілі Амрыеву напісаць хадайніцтва ад прытулку.

Намер напісаць такое хадайніцтва спартовец агучыў праз вакно РАУС падчас размовы з журналістамі.

Раней «Новая газета» паведамляла, што ўлады Беларусі вырашылі неадкладна выслаць Мурада Амрыева. Усім упаўнаважаным міністэрствам Беларусі далі ўказанне тэрмінова падрыхтаваць і неадкладна правесці высылку, паведамляе расейскае выданне. Пад падрыхтоўкай маецца на ўвазе дакументальнае афармленне і перадача чачэнца на нулявым кіламетр беларуска-расейскай мяжы прадстаўнікам Расеі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў