Міліцыянты ламаліся ў кватэры хлопцаў, якія праходзілі па справе «графіцістаў». Стрым


25 сакавіка ў кватэры Максіма Пякарскага міліцыянты адключылі святло і грукаліся ў дзверы. 

У 2015-ым жыхар Смаргоні Максім Пякарскі быў фігурантам справы «графіцістаў».

«Ламаліся, грукаліся, а потым адключылі святло. Увесь час нехта быў у падʼездзе і пад домам. Паў гадзіны таму ўключылі святло», – кажа дзяўчына Максіма Пякарскага.

25 сакавіка ў смаргонскай кватэры бацькоў іншага фігуранта справы «графіцістаў» Вадзіма Жаромскага прайшоў вобшук.

«Прычынай стала нібыта тое, што вясной 2015 года хтосьці размаляваў Смаргонскі райвыканкам пратэстнымі надпісамі. Яны завялі крымінальную справу па арт. 341 КК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці – Заўв. Belsat.eu). І па нейкай наводцы прыйшлі да мяне з ператрусам», – распавёў Belsat.eu Жаромскі.

24 сакавіка Вадзіму Жаромскаму патэлефанавалі невядомыя і прапанавалі сустрэцца, каб перадаць «важную інфармацыю». Хлопец праігнараваў прапанову. У ягонай кватэры адключылі святло і пачалі грукацца ў дзверы.

«У той момант у мяне пад домам (жыве ў Менску – Заўв. Belsat.eu) стаяў бусік з затаніраванымі вокнамі», – кажа Вадзім.

Падчас вобшуку ў доме бацькоў Жаромскага былі канфіскаваныя шалікі і майкі. Паводле Вадзіма, праваахоўнікі хацелі знайсці «нешта незаконнае».

Зранку 26 сакавіка а 7 гадзіне ў дзверы кватэры Пякарска зноў пагрукаліся праваахоўнікі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў