У жыхара Ліды канфіскавалі пісталет маўзер 1914 года


Жыхара Ліды вінавацяць у незаконных дзеяннях у дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Інфармацыя пра гэта з’явілася на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных справаў.

28 чэрвеня дома ў беспрацоўнага лідчука праваахоўнікі канфіскавалі маўзер калібру 7,65 мм, узору 1914 года.

Супраць мужчыны Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Максімальнае пакаранне паводле дадзенага артыкулу – пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці альбо без яе.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў