Міліцыянты больш не змогуць даглядаць асабістыя рэчы ў метро


На сайце Савета міністраў Рэспублікі Беларусь апублікаваная пастанова аб унясенні зменаў у правілы перавозкі пасажыраў.

«Пастановай выключаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў з ліку службовых асобаў, упаўнаважаных на ажыццяўленне дагляду ручной паклажы пасажыраў Менскага метрапалітэна ў рамках ажыццяўлення функцыі па арганізацыі бяспекі выканання перавозак пасажыраў Менскім метрапалітэнам» – гаворыцца ў апісанні зменаў.

Нагадаем, што на мінулым тыдні сталі вядомыя і іншыя змены. Пасажырам сталічнага метро надалі права перавозіць зброю і боепрыпасы да яе, але пры ўмове, што зброя знаходзіцца ў чахле, кабуры або адмысловым футляры. Таксама пры сабе трэба мець дакумент «які пацвярджае права на нашэнне» зброі.

Змены таксама закранулі правілы правозу газавых балончыкаў. Раней забаранялася правозіць балоны любога аб’ёму. У абноўленых правілах, забараняецца правозіць газавыя балоны абʼёмам больш за 0,5 літра.

ГА, ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў