Міліцыянты дома ў Барыса Анікеева
Гомельскага актывіста хацелі пакараць «за абразу прэзідэнта».
Як Барыс Анікееў адзначыў у размове з Belsat.eu, што яго хацелі «узяць на арапа».
«Прыйшлі міліцыянты і зачынілі дзверы. Таму што ў мяне быў пост на «Фэйсбуку» (калаж «сказочные животные» за 14 сакавіка – заўв. Belsat.eu). Я падняў увесь горад, Кастусь Жукоўскі падскочыў, і пачалі па-іншаму размаўляць. Завезлі ў пастарунак, хацелі зачыніць у камеры, пачалі кудысьці тэлефанаваць, ну і пасля сталі, як кажу, па-іншаму размаўляць».
Барысу Анікееву сказалі, што ён «абразіў прэзідэнта» і прапаноўвалі падпісаць пратакол, але мужчына адмовіўся:
«Гавару, на якой падставе, калі прыехалі, забралі мяне з хаты, я ж нічога не рабіў».
У выніку Барыса Анікеева адпусцілі.
Сёлета пасля публікацыі роліку пра Лукашэнку да блогера Nexta таксама прыйшлі праваахоўнікі. Крымінальная справа пакуль не заведзеная.
НМ, belsat.eu