Міліцыянт з Маскоўскага РУУС: «Дура, бл**зь, кончаная». Менскага праваахоўніка пазбавілі прэміі за лаянку


У сакавіку актывістка прафсаюзу РЭП, жыхарка Менску Галіна Лагацкая спрабавала патрапіць на прыём да намесніка кіраўніка Маскоўскага РУУС Менску Мікалая Руцкага.

Мікалай Руцкі. Фота: guvd.gov.by

За ўдзел у акцыі недармаедаў 17 лютага на Лагацкую быў складзены пратакол апытання. Жанчына прыйшла на прыём да намесніка кіраўніка РУУС, каб папрасіць не складаць на яе адміністратыўны пратакол. Размова з міліцыянтамі скончылася для Лагацкай у лякарні.

У міліцыі яе цягалі за валасы. Жанчына тксама атрымала цялесныя пашкоджанні, піша сайт праваабарончай арганізацыі «Вясна». Пасля візіту ў РУУС Лагацкую звінавацілі ў брыдкаслоўі. «Цёплы прыём» Галіна Лагацкая запісала на дыктафон.

Ахвяра міліцэйскага бязмежжа вырашыла давесці справу да суду, але следчы Маскоўскага райаддзелу СК В. Сакалова пастанавіла адмовіць ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, паколькі не знайшла ў дзеяннях міліцыянтаў складу злачынства.

Дзякуючы аўдыязапісу ўдалося пакараць працаўніка Маскоўскага РУУС Менску. Ю. Міхалёнак пазбаўлены прэміі за нецэнзурную лаянку.

Прызнаючы факт грубых паводзінаў працаўнікоў міліцыі, нецэнзурную лаянку Маскоўскі РУУС пасля сваёй праверкі вынес пастанову аб спыненні справы аб адміністратыўным правапарушэнні ў сувязі з адсутнасцю ў дзеяннях Міхалёнка складу адміністратыўнага правапарушэння па арт 17.1 (дробнае хуліганства) КаАП.

ЮВ, belsat.eu, паводле spring96.org

Глядзі таксама
Каментары