Міліцыянт насмерць пераехаў жанчыну, якая пераходзіла дарогу


Як паведаміла крыніца belapan.by, ДТЗ адбылося ў цёмны час сутак 30 снежня.

Супрацоўнік Барысаўскага РАУС на асабістай машыне па-за службай насмерць збіў жанчыну 1968 года нараджэння, якая пераходзіла дарогу. Паведамляюць, што міліцыянт быў у цвярозым стане, меў пры сабе дакументы для допуску кіравання сродкам павышанай небяспекі, месца здарэння не пакідаў.

Па факце ДТЗ расследуецца крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК РБ. «Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання». Па гэтаму артыкулу прадугледжаны наступныя санкцыі, якія вызначаюцца судом: папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, ці абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

У ходзе разбіральніцтва высвятляецца, дзе была збітая жанчына.

Стужка навінаў