Міліцыя знайшла ахвярнага казла, затрымаўшы 17-гадовага Ягора Скрабнеўскага


Гэта адзіны інцыдэнт з затрыманнем за сённяшні выбарчы вечар.

На непаўнагадовага хлопца склалі адміністрацыйны пратакол, нібыта за тое, што ён удзельнічаў у арганізацыі пратэсту, трымаўшы бел-чырвона-белы сцяг і казаў нешта «горшае, чым “Жыве Беларусь”».

Маладзёна адвялі ў міліцэйскую маршрутку. Праз некаторы час яго адпусцілі, нават не даўшы падпісаць паперы.

Што будзе са справай Ягора Скрабнеўскага пакуль невядома. Магчыма, яго чакае штраф.

belsat.eu

Стужка навінаў