Міліцыя завезла ў пракуратуру сведкаў па справе РЭП, якія заявілі, што давалі паказанні пад ціскам


Зранку 9 жніўня міліцыянты прыехалі да ўсіх сведкаў па справе РЭП, якія адмовіліся ў судзе ад сваіх паказанняў. Сведкаў даставілі на допыт у пракуратуру, піша gazetaby.com.

Раней суд даручыў Генеральнай пракуратуры правясці праверку наяўнасці фактаў ціску на сведкаў падчас следства.

«Людзей сапраўды прэвентыўна прывезлі ў менскую пракуратуру. Без позваў, без нічога, – пракаментаваў gazetaby.com сітуацыю кіраўнік прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч за некалькі хвілін да пачатку чарговага судовага паседжання. – Проста забралі і павезлі: каго участковы, каго людзі ў цывільным».

Суд па «справе прафсаюзаў» распачаўся 30 ліпеня. прафсаюзных лідараў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка вінавацяць ва «ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры» (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкулу – да 7 гадоў пазбаўлення волі.

ЮВ, belsat.eu, паводле gazetaby.com

Стужка навінаў