Маці двухгадовай дачкі атрымала дзве павесткі ў адзін дзень


Марыя Булавінская і Сяргей Ляпін з дачкой. Фота: Наталля Трукутулая / 34mag

Гомельскія міліцыянты едуць да гісторыка Марыі Булавінскай.

Гомельскай краязнаўцы Марыі Булавінскай зранку патэлефанавалі з міліцыі, каб паведаміць, што едуць да яе «аддаць павестку».

Марыя не ведае прычыны такой увагі да сябе з боку міліцыянтаў.

«Мяркую, яны хочуць запужаць усіх актыўных людзей», – кажа Булавінская.

Марыя – гісторык і грамадская актывістка, папулярызуе гісторыю Гомельшчыны і беларускую мову, развівае мясцовае краязнаўства. У студэнцкія гады дзеяла ў гістарычна-краяўзнаўчай суполцы «Ваколіца», разам з аднадумцамі ладзіла падарожжы па Беларусі, здымала гістарычна-краязнаўчыя фільмы. Супрацоўнічае з «Белсатам».

Фота: Андрэй Павук

У 2013–2015 гг. Марыя Булавінская кіравала гомельскім аддзяленнем Таварыства беларускай мовы.

Практычная адначасова міліцыя патэлефанавала яе мужу, архітэктару і краязнаўцу Сяргею Ляпіну з просьбай падʼехаць у другое аддзяленне міліцыі «паразмаўляць».

У павестцы было запрашэнне ў пракуратуру.

Праз некаторы час міліцыянты прыйшлі яшчэ раз.

Марыя і Сяргей гадуюць двухгадовую дачку.

ДД

Глядзі таксама
Каментары