Міліцыя ў Воршы палюе на актывістаў напярэдадні пратэсту «недармаедаў»


Начныя званкі, позвы на 7-ую раніцы, ператрусы – гэтак праваахоўнікаў Воршы рыхтуюцца да пратэсту супраць Дэкрэту №3.

Актывіст кампаніі «Гавары праўду» за дзень да «Марша не дармаедаў» знаходзіўся ў Менску. Пасля свайго вяртанне, амаль у 22-й гадзіне вечара Ігару патэлефанавалі з міліцыі і папрасілі прывезці дакумент, які тычацца газавага кааператыва. У роднай вёсцы Стаўры Ігар узначальвае газавы кааператыў па дзейнасці якога міліцыя цяпер праводзіць праверку паводле ініцыятывы мясцовых уладаў.

Пакуль што Ігар адмовіўся ехаць у міліцыю, падазраючы, што напярэдадні акцыі пратэсту яго могуць затрымаць.

Рэгіянальны партал ORSHA.EU падае, што актывіста запрашаў у міліцыю Максім Аляксандравіч Забела (Максим Александрович Забелло). Ён спаслаўся на тое, што сёння дзяжурыць да раніцы і пасля таго як актывіст адмовіўся ехаць ноччу ў міліцыю, той запрасіў яго ў РАУС а 7-ай раніцы.

Па месцы прапіскі рэдактара вышэйзгаданага парталу Ігара Казмерчака міліцыянты прыйшлі асабіста. Зранку адбываюцца ператрусы ў актывіста Канстанціна Анташкевіча і журналіста радыё «Рацыя» Арцёма Сізінцава. Актывістку Валянціну Ігнаценку заблакавалі ўдома. Пра гэта «Нашай ніве» паведаміла праваабаронца Паўліна Сцепаненка.

Першая за апошнія 16 гадоў вулічная акцыя пратэсту ў Воршы пачнецца а 13:00 на Цэнтральнай плошчы. Відэа- і тэкставую трансляцыю з акцыі можна будзе глядзець на нашай старонцы.

ДД

Стужка навінаў