Міліцыя шукае вандалаў, якія «абрабавалі» клумбу ў цэнтры Горадні

video

Кампанія, якая знішчыла клумбу ў цэнтры Горадні

Гарадзенскія міліцыянты просяць дапамагчы ў пошуку парушальнікаў.

Відэакамеры, усталяваныя на цэнтральных вуліцах Горадні, заснялі начное правапарушэнне. Два пʼяных хлопцы ў суправаджэнні дзяўчыны шпацыравалі па горадзе з вялізным ахапкам кветак і з туяй. Як выявілі пазней, расліны былі скрадзеныя з «клумбы ля танку», што на Савецкай плошчы абласнога цэнтру.

Чытайце таксама >>> Электрагазазваршчык збіў фрэзероўшчыка пасля карпаратыва

Інцыдэнт здарыўся 26 жніўня, дагэтуль праваахоўнікі не могуць знайсці вандалаў.

Гарадзенская міліцыя просіць тых, хто ведае кампанію, паведаміць пра яе па тэлефонах 79-68-06, 79-68-07 альбо 102. Таксама можна пісаць на электронную скрыню oopp_len@mail.ru.

НМ, belsat.eu, паводле uvd.grodno.by

Глядзі таксама
Каментары