Міліцыя шукае мужчыну, які ўчыніў разбойны напад на краму ў Віцебску


Міліцыя шукае відавочцаў інцыдэнту, які адбыўся ў абласным цэнтры 8 жніўня.

Прыкладна а 23-й гадзіне, у момант закрыцця крамы «Крошка-Маркет» (вул. Смаленская, 11-1А) адбыўся напад на прадаўца крамы, паведамляецца ў «Фэйсбуку» УУС Віцебскага аблвыканкаму.

Мужчына, пагражаючы прадметам, падобным на пісталет, завалодаў выручкай у суме 750 рублёў і збег, адзначаецца ў паведамленні.

Кастрычніцкі аддзел унутраных справаў Віцебску просіць адгукнуцца магчымых відавочцаў здарэння, а таксама наведнікаў, якія заходзілі ў гэтую краму 8 жніўня ў вячэрні час.

Калі Вы нешта ведаеце пра злачынства ці пра асобу, якая яго ўчыніла, тэлефануйце па нумарах: (029) 5112207 Мтс, (029) 3242489 Velcom, (025) 6307155 Life або 102.

Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуецца, дадаюць ва Упраўленні ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў