Міліцыя шукае мужчыну, які параніў дзяўчыну бляшанкай піва


Дзяўчына атрымала траўму галавы, стаўшы выпадковай сведкай чужой сваркі.

Сталы мужчына, якога добра бачна на відэа, уночы на 30 верасня ў Burger King на плошчы Свабоды пасварыўся з двума хлопцамі і кінуў у іх бляшанку, але прамахнуўся. Банка трапіла ў галаву выпадковай дзяўчыны. Паводле міліцыі, мужчына быў нападпітку і збег з месца злачынства. У пацярпелай дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй ступені цяжкасці.

Калі Вы пазнаеце сівога мужчыну ў джынсавай куртцы – званіце па нумарах +375 29 1781092 і 2880202.

ДР belsat.eu паводле guvd.gov.by

Стужка навінаў