Міліцыя шукае кіроўцу, які збіў 10-гадовую дзяўчынку і ўцёк


ДТЗ здарылася ў садовым таварыстве «Зялёны Бор» у Менскім раёне.

Аўтамабіль зялёнага колеру ехаў заднім ходам і наехаў на 10-гадовую дзяўчынку. Кіроўца з месца здарэння ўцёк.

Шасцікласніца атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці, яе шпіталізавалі.

ДАІ Менскай вобласці просіць грамадзянаў, якія валодаюць інфармацыяй пра ДТЗ, паведамляць па тэлефонах: (017) 204-42-44, (017) 229-06-14.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў