Міліцыя прыйшла з ператрусам да журналіста Паўлюка Быкоўскага


Пра гэта ён напісаў у сваім «Facebook’у».

Каля 8:40 раніцы да журналісцкай сям’і Паўлюка Быкоўскага і Вольгі Быкоўскай прыйшлі з ператрусам працаўнікі Следчага камітэту (СК).

Журналіста забралі ў Следчы камітэт.

Візіт праваахоўнікаў звязаны з ператрусамі ў офісах tut.by і інфармагенцтве БелаПАН, якія адбыліся 7 жніўня. СК расследуе справу аб незаконным доступе да платнага кантэнту дзяржаўнага агенцтва БелТА.

Паводле tut.by, па стане на 8 раніцы, 8 жніўня, ператрус працягваецца.

Ключавыя моманты «справы БелТА» па стане на вечар 7 жніўня:

  • Затрыманыя 8 журналістаў і рэдактараў TUT.BY і БелаПАН: Тацяна Каравянкова, Андрэй Серада, Ганна Калтыгіна, Ульяна Бабаед, Марына Золатава (правяла ноч на 8 жніўня ў ізалятары на Акрэсціна), Галіна Уласік, Дзмітрый Бобрык, Ганна Ермачонак;
  • Імаверна, трое з іх цяпер у ЦІП на Акрэсціна;
  • Увечары адну з рэдактарак TUT.BY Ульяну Бабаед і выпускаючага рэдактара БелаПАН Андрэя Сераду адпусцілі дадому;
  • СК распачаў крымінальную справу паводле арт. 349 КК (несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, дасканалы з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды), журналістаў падазраюць у «незаконным доступе» да платнай падпіскі БелТА;
  • БАЖ і праваабаронцы асудзілі пераслед журналістаў і заклікалі неадкладна ўсіх вызваліць;
  • МЗС Беларусі не бачыць у гэтай справе палітычнага складніку;
  • Еўразвяз выказаў заклапочанасць з нагоды арыштаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў