Міліцыя прыйшла ў адзін з офісаў TUT.BY


Абноўлена. На сайце ГУУС Менгарвыканкаму з’явілася інфармацыя пра затрыманне мянчука, які паведаміў пра выбух. Ім аказаўся 30-гадовы мужчына. У 2016 годзе яго ўжо судзілі за загадзя ілжывае паведамленне пра небяспеку. Следчы камітэт праводзіць праверку.


Раніцай 19 кастрычніка міліцыя, следчыя і эксперты працуюць у офісе кампаніі «РАБОТА ТУТ» у Менску.

Невядомы даслаў некалькі лістоў з пагрозамі выбуху ў будынку, паведамляе партал TUT.BY.

Паводле папярэдніх звестак, на пошту кампаніі прыйшло прынамсі два дзіўных ліста з розніцай прыкладна ў 20 хвілін.

Невядомы прасіў спыніць адпраўку нейкіх паведамленняў, або «падарвем цябе і твой офіс» і будзе «выбух будынку на Дзяржынскага». Супрацоўнікі паведамілі пра гэта ў міліцыю.

Прыкладна з 09:30 у офісе працуюць праваахоўнікі, а таксама супрацоўнікі Следчага камітэту і крыміналісты Дзяржкамітэту судовых экспертызаў. Праводзіцца праверка па факце пагрозаў, высвятляецца асоба і матывы аўтара лістоў.

Эвакуацыю не праводзілі, памяшканне праверыў кінолаг са службовым сабакам.

ВІДЭА
Рэдактар TUT.BY распавёў пра шантаж з боку Следчага камітэту
2018.09.25 20:30

НМ, belsat.eu, фотаздымак Ксенія Ельяшэвіч/ TUT.BY

Стужка навінаў