Міліцыя перашкаджае ўдзельнікам акцыі ў гонар Слуцкага збройнага чыну


Актывісты руху «За свабоду», што прыехалі на Случчыну, каб ушанаваць герояў Слуцкага збройнага чыну, скардзяцца на перашкоды міліцыі.

Ушанаванне пачалося з сяла Грозаў Капыльскага раёна.

«Мы рухаемся да Слуцку для ўдзелу ў акцыі да гадавіны Слуцкага збройнага чыну. Па дарозе ўшаноўваем памяць паўстанцаў. Першая кропка Грозава. Супрацоўнік мясцовай міліцыі папярэдзіў пра несанкцыяванае мерапрыемства. Яшчэ адзін здымаў усіх на відэа», – паведамляюць актывісты «За свабоду» ў сваёй суполцы ў Фэйсбуку.

Вось цікава. У мінулым годзе спакойна ездзілі, а ў гэтым ужо перашкоды. Падобна, што мясцовыя ўлады паставілі за мэту стварыць як мага больш перашкодаў адзначэнню гадавіны Слуцкага збройнага чыну.

Opublikowany przez Volhę Bykowskają Sobota, 25 listopada 2017

Партыя БНФ і рух «За свабоду» збіраюцца правесці сёння мітынг у Слуцку. Збор удзельнікаў пачнецца а 14.30 каля гарадскога стадыёна ў Слуцку, з боку вуліцы Віленскай, 14. Ад 15.00 – дэманстрацыя па пешаходнай дарожцы да гарадскога парку культуры. Ад 15.20 – мітынг у гарадскім парку культуры па вуліцы Віленскай, 10.Насуперак практыцы апошніх гадоў, чыноўнікі Слуцкага райвыканкаму ў гэтым годзе змянілі маршрут запланаванай дэманстрацыі, не дазволіўшы заяўнікам акцыі прайсці калонай па галоўнай вуліцы Слуцку, як было запланавана паводле заяўкі.

Збор удзельнікаў пачнецца а 14.30 каля гарадскога стадыёна ў Слуцку, з боку вуліцы Віленскай, 14. Ад 15.00 – дэманстрацыя па пешаходнай дарожцы да гарадскога парку культуры. Ад 15.20 – мітынг у гарадскім парку культуры па вуліцы Віленскай, 10.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў