У лісце за подпісам начальніка Аддзелу ўнутраных справаў Уладзіміра Мялешкі гаворыцца, што міліцыя правяла праверку і прыняла рашэнне спыніць справу аб адміністрацыйным правапарушэнні, паколькі «у названых групах экстрэмісцкіх выказванняў, накіраваных супраць дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь, не знойдзена».
Адпаведную заяву заяву пра існаванне ў сацыяльных сетках груп, накіраваных на разʼяднанне Беларусі ў АУС складаў журналіст-фрылансер Канстанцін Жукоўскі.
Жукоўскі пісаў пра групы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте»: «Віцебская Народная Рэспубліка» і «Гомельская Народная Рэспубліка», якія прапагандуюць сепаратызм і ўваходжанне гэтых вобласцяў Беларусі ў склад Расеі.
Таксама ў лісце паведамляецца, што ў рамках праверкі ўстанавіць асобаў, якія стварылі гэтыя групы, не прадставілася магчымым.
Жукоўскі будзе абскарджваць рашэнне.
ДР belsat.eu паводле БелаПАН